Кабінет психопатологічної евтаназіології (euthanasepam) wrote,
Кабінет психопатологічної евтаназіології
euthanasepam

Belsat Music Live: «Стары Ольса»

Про гурт:

„Стары Ольса“ — гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік — Зміцер Сасноўскі. Склад — 6 чалавек. Назва паходзіць ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.

У рэпертуары — беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі („Полацкі сшытак“, „Віленскі сшытак“), беларускія канты ХVI — пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах, а таксама з рознымі тэатрамі агню.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя (па выглядзе, тэхналогіі і сыравіне) копіі даўніх беларускіх інструментаў - дуды (валынкі), ліры, гусляў, жалейкі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, тромбамарыны, барабана.

Мэта — найбольш поўная (па магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў XIII—XVIII стагоддзях была Беларусь. У Вялікім Княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі. Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў — лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана.

Акрамя ўласных сольных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Запісаныя 11 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

(http://staryolsa.com/by/gurt/historyja.html.)

Послухаймо:

https://www.youtube.com/watch?v=oQu0QxKZSiM

 

Надибав цей гурт ось там: https://pani-poganka.dreamwidth.org/5450.html?thread=7498#cmt7498.

Tags: music, білорусь, етнічне, культура, музика, пісні, слов’яни, спів
Subscribe

Buy for 100 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments